21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2023

 

Вось ужо больш за 20 гадоў ва ўсім свеце 21 лютага адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Даўно вядома, што наяўнасць сваёй мовы, а тым больш валоданне ей – гэта адна з прыкмет незалежнасці. Таму адна з галоўных задач дашкольнай адукацыі – далучаць выхаванцаў да багацця беларускай мовы, пашыраць слоўнікавы запас, фарміраваць каштоўныя адносіны да яе.

Вось і выхаванцы дзіцячага сада № 4 аг. Лясны  таксама святкавалі Дзень роднай мовы. Падчас правядзення тэматычнага дня была арганізавана выстаўка кніг беларускіх пісьменнікаў для дзяцей у кніжным кутку кожнай узроставай групы.  Для дзяцей другіх малодшых груп была праведзена акцыя “Чытаем беларускія казкі”. Выхаванцы старэйшых групп разам з педагогамі ўдзельнічалі ў акцыі “Мова родная – усеабдымная!”, гулялі ў беларускія гульні “Мова цудоўная”, “Гульнявы падворак”, стваралі плакаты “Я ганаруся, што з Беларусі!”, наведалі выставу “Слава кніжцы беларускай!”

 

 

 

Меню раздела