Тематический день "Беларусь, мая, сінявокая!"
09.07.2021Беларусь мая сінявокая, Беларусь мая краіна міру і дабра!
Беларусь мая сінявокая, Беларусь мая, як кахаю цябе я!
9 ліпеня 2021 года ў дзіцячым садзе прайшоў тэматычны дзень "Беларусь, мая, сінявокая!".
Да дзяцей у госці прыйшла Беларусачка. З ёй дзеці з захапленнем адгадвалі загадкі пра Беларусь, чыталі вершы, прымалі ўдзел у гульнях, спявалі песні, малявалі сімвалы краіны, прыроду, гулялі ў рухомыя беларускія народныя гульні.
Гэта мерапрыемства дапамагло выхаванцам пашырыць веды аб нашай краіне і паказаць свае добрыя адносіны да родных мясцін.
Для бацькоў былі падрыхтаваны інфармацыйныя лісткі, у якіх былі размешчаны практычныя парады аб тым, якія кнігі на беларускай мове можна прачытаць дзецям у вольны час.